Шрыфт "Берагіня" ўяўляе сабой стылізацыю кірылічнага і лацінскага альфабэту пад узоры беларускага арнамэнту. Стыль "Берагіні" натхнёны ўзорнай паласой беларускіх паясоў і рушнікоў.
Шрыфт можа ўжывацца як дэкаратыўны — прыкладам, для афармленьня загалоўкаў. З другога боку ў Свамове выяўленыя ў шрыфце ўзоры выкарыстоўваецца для фанэтычнага напісаньня запазычаных слоў у дадатак да змысловага марфалягічнага пісьма (як катакана ў японскай).
На гэтай старонцы пан Цмок дае вам магчымасць спампаваць беларускія шрыфты ў колькасці 401 шт. зусім бясплатна. Усе шрыфты цалкам падтрымліваюць беларускую мову і ўтрымліваюць знакі і, І, ў, Ў, ’ (апостраф).
У сеціве можна спампаваць процьму прыгожых бясплатных шрыфтоў, але толькі малая частка з іх падтрымлівае кірыліцу. Яшчэ меншая частка з кірылічных шрыфтоў утрымлівае беларускія літары і, ў.
На паліцах скарбонкі Цмока мы збіраем карысныя праграмы, кнігі, карцінкі, слоўнікі, музыку для і пра беларусаў. Калі ў вас пакрываюцца пылам цікавыя файлы — неадкладна дасылайце сюды!
Калі хочаце распавесці свету пра сваю праграму, пераклад, кнігу, музыку ці нешта іншае карыснае — лістуйце на пошту і сачыце за абнаўленнямі ў VK, Facebook, або падпісвайцеся па RSS!